Махляр аформіў анлайн-крэдыт на імя мядзяльчанкі і перавёў сабе грошы

912

Махляры могуць не толькі спустошыць вашу картку, яны яшчэ ўмудраюцца аформіць анлайн-крэдыт. Мядзельскім райаддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь 20 лістапада ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да неўстаноўленай асобы. Яна 22 верасня аформіла на імя жыхаркі Мядзела анлайн-крэдыт у адным з банкаў. А ведаючы код доступу ў асабісты кабінет карыстальніка, перавяла на свой рахунак 4720 рублёў.