Лодку на Нарачы знайшлі за два кіламетры ад берага

649

З заявай пра знікненне лодкі 25 ліпеня звярнуўся жыхар к. п. Нарач. Cупрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку падчас пошукавых мерапрыемстваў сумесна з супрацоўнікамі выратавальнай станцыі «Зубраня» высветлілі, што лодку знесла.

Знайшлі яе на возеры на адлегласці кіламетры два ад берага, яна дрэйфавала на акваторыі. Лодку вярнулі ўладальніку, паведаміў першы намеснік начальніка аддзела унутраных спраў райвыканкама — начальнік крымінальнай міліцыі Дзмітрый Антановіч.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц