Дзяржаўтаінспекцыя раёна шукае сведкаў здарэння ў к. п. Нарач

579

У курортным пасёлку Нарач на вуліцы Сасновай 17-гадовы мясцовы жыхар ехаў на аўтамабілі ВАЗ 21011. Ён не справіўся з кіраваннем машыны, тая з’ехала ў кювет і наехала на прыдарожнае дрэва. У выніку непаўнагадовы вадзіцель і яго 19-гадовы пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні, з якімі былі шпіталізаваны.

Звяртаемся з просьбай да грамадзян, якія валодаюць важнай інфармацыяй, а таксама відэазапісамі здарэння, звярнуцца ў ад­­д­зяленне ДАІ па адрасе: г. Мядзел, вул. Прамысловая, 8, ці па нумарах тэлефонаў 40-7-44, 40-4-44, 40-8-44.

Аддзяленне ДАІ Мядзельскага РАУС

Фота УДАІ УУС аблвыканкама

Чытайце таксама: 17-летний водитель в Мядельском районе совершил ДТП — подростки починили неисправную машину и отправились в поездку