Як паведамілі з Мядзельскага раёна электрасетак, па прычыне моцнага ветру ўвечары 12 сакавіка адбыліся дзве аварыі на лініях электраперадач у раёне вёскі Целякі і аграгарадка Будслаў.

У выніку іх 7 населеных пунктаў Нарацкага і Будслаўскага сельсаветаў былі часова абясточаны. Аварыі на працягу вызначанага тэрміну на іх ухіленне ліквідаваны, а прычынай іх сталі паваленыя ветрам дрэвы.

Фота ілюстрацыйнае, vluki.ru