Мядзельскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце махлярства ў дачыненні да жыхара вёскі Бараўляны Мінскага раёна. Мужчына ў жніўні з нагоды продажу аўтамабіля «Опель» пасля перамоў па мабільным тэлефоне з жыхаром Мядзела завалодаў сотняй рублёў, якую патэнцыяльны пакупнік пералічыў яму ў якасці задатку.

Мужчына загадзя не меў намеру выконваць узятыя на сябе абавязацельствы па продажы аўтамабіля і грашыма распарадзіўся па ўласным меркаванні.

Паводле інфармацыі  РАУС і РАСК.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц