38 тысяч рублёў укралі з карт-рахунку жанчыны, якая адпачывала ў санаторыі на Нарачы

887

Менавіта такой сумы пазбавілася жыхарка Мінска, якая адпачывала ў санаторыі ў курортным пасёлку Нарач. Ёй 29 сакавіка па мэсенджары Viber патэлефанаваў невядомы мужчына, прадставіўся супрацоўнікам банка. Паведаміў, што яе карт-рахунак «узламываюць» і неўзабаве з яго украдуць грошы. Каб пазбегнуць крадзяжу, неабходна ўстанавіць на тэлефон дадатак аддаленага доступу.

А ў жанчыны на карт-рахунку была буйная сума. Мінчанка ўстанавіла мабільны дадатак. Пасля гэтага махляр скарыстаўся персанальнымі данымі: з карт-рахунку ўкралі 38 тысяч рублёў.

Жанчына адразу ўбачыла гэта і звярнулася ў праваахоўныя органы, паведаміў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі РАУС Аляксандр Кабяк.

Фота БЕЛТА