Супрацоўнікі крымінальнага вышуку 5 кастрычніка адзначаюць прафесійнае свята

249

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку 5 кастрычніка адзначаюць дзень ўтварэння службы — ёй споўнілася 103 гады. Хто працуе над раскрыццём злачынстваў і якімі справамі даводзіцца займацца, расказвае начальнік аддзялення крымінальнага вышуку аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Кабяк.

— Пазнаёмце, хто працуе ў аддзяленні…

— Разам са мной праходзяць службу 6 чалавек. Гэта оперупаўнаважаныя Яўген Раткевіч, Уладзіслаў Валько, Раман Іванюценка і Андрэй Кайко — ён сёлета прыйшоў у райаддзел пасля заканчэння Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Яны займаюцца раскрыццём злачынстваў. Старшы оперупаўнаважаны Уладзіслаў Протас займаецца вышуковай працай: пошук без вестак зніклых, злачынцаў і дзяржаўных даўжнікоў. Калектыў у нас згуртаваны, адносіны ў ім дружалюбныя, працуем у поўным ўзаемадзеянні і ўзаемавыручцы. Гэта дазваляе выконваць ускладзеныя на нас задачы.

— Якія справамі ў асноўным даводзіцца займацца?
— Разнастайнымі, пачынаючы ад крадзяжоў курэй ды заканчваючы цяжкімі злачынствамі. Але пераважна гэта дробныя крадзяжы: веласіпедаў, лома металу, розных рэчаў з дач. Сёлета стала актуальнай праблема крадзяжоў лодак. Па-ранейшаму злабадзённымі застаюцца крадзяжы з карт-рахункаў.

— Як бы ацанілі стан злачыннасці па лініі крымінальнага вышуку з пачатку вашай работы і цяпер?

— Штогод адбываецца зніжэнне: хай патроху, але колькасць злачынстваў змяншаецца. Гэта добра — значыць, даюць плён прафілактычныя мерапрыемствы. Галоўнае, што кожны год адбываецца зніжэнне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Для прыкладу, летась на гэткі час было 7 падобных злачынстваў, цяпер — толькі 2.

— Што б хацелі параіць жыхарам раёна?

— Галоўнае, каб больш беражліва адносіліся да захаванасці маёмасці, былі менш бяспечнымі і ніколі не пакідалі без нагляду свае рэчы — тыя самыя лодкі, рыбалоўныя прылады, мабільныя тэлефоны ды многае іншае. Што тычыцца кватэр і дач, то варта паставіць іх пад ахоўную сігналізацыю.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 6.10