Не адзінкавыя выпадкі, калі на Мядзельшчыне знаходзяць снарады, што засталіся ад ваенных дзеянняў.

Што ж рабіць у выпадку такой знаходкі, нагадаў ваенны камісар раёна Алег Радкевіч.

— Найперш, ні ў якім разе не датыкаючыся да прадмета, пастарацца пераканацца, што яго можна аднесці да выбухованебяспечнага, паглядзець, на што ён падобны — скажам, на кавалак іржавай трубы або мае цыліндрычную форму. Пры адсутнасці сувязі пазначыць месца знаходкі— напрыклад, лапкамі дрэў або кустоў, якімсьці прадметамі, па магчымасці пакінуць яркі прадмет адзення ці нечага падобнага.

Пры першай жа магчымасці паведаміце пра знаходку дзяжурнаму па ваеннаму камісарыяту раёна па нумарах тэлефона: 40-6-55, 40-7-54, 40-8-78, 40-0-37. У паведамленні ўкажыце месца знаходкі, прозвішча, імя і імя па бацьку таго, хто знайшоў прадмет і хто можа паказаць месца, кантактны тэлефон. А таксама — свае меркаванні, да якога віду адносіцца прадмет: граната, міна, снарад.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц