Прафесія — следчы. Жаночая версія

618

Кар’еру ў органах унутраных спраў яна пачынала ў ліхія 90-я, расследавала наступствы бандыцкіх разборак і была жывой мішэнню, умее размаўляць
“па паняццях” і ганарыцца ордэнам “За службу Радзіме”… Ларыса Кацялоўская, следчы Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта, пра выдаткі і рамантыку прафесіі і пра тое, як важна не страціць чалавечыя якасці і ўмець кіраваць эмоцыямі на службе.

Ні адна крымінальная справа не можа быць раскрыта без сучаснага Шэрлака Холмса — следчага. Карані прафесіі ідуць з часоў Рымскай імперыі, са з’яўлення “рымскага права”. Дзяржаве па­трэбны былі людзі, якія б знаходзілі доказы, збіралі факты, злучалі іх у агульную карціну і прадстаўлялі ў судзе. Сёння следчы — гэта смелы інтэлектуал, які кіруе следча-аператыўнай групай, а потым сваёй карпатлівай працай даказвае віну злачынца або невінаватасць падазраванага.

Ва ўсе часы гэта прафесія больш асацыявалася з моцнай паловай чалавецтва. Аднак скарылася да­лікатнай маладой дзяўчыне, ды яшчэ і ў смутны час — пачатак 90-х, калі хто-хто, а ўжо следчыя дакладна без справы не сядзелі.

Ларыса Анатольеўна нарадзілася ў Гродзенскай вобласці, але з дзяцінства жыла ў Мядзеле. Тут скончыла школу і ў 1986 годзе паступіла ў БДУ атрымліваць юрыдычную адукацыю. У 1991-м маладога спецыяліста размеркавалі ў экспертную службу ў Маладзечна, дзе яна і праслужыла роўна 8 месяцаў.

— А потым у следстве “намаляваўся” невялікі завал, і мяне папрасілі аказаць практычную дапамогу, на месяцы тры памяняўшы род дзейнасці, — успамінае падзеі амаль 30-гадовай даўніны Ларыса Анатольеўна. — Шчыра, пра кар’еру следчага ніколі не марыла. А тады, маладая і неспрактыкаваная, вырашыла паспрабаваць сябе ў, як здавалася на першы погляд, такой рамантычнай прафесіі. Так тры месяцы расцягнуліся да 2004 года. Затым я перайшла ў крымінальны вышук, адкуль у канцы 2015-га сышла на адпачынак.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 12.09