Каб не зніклі грошы з карткі, не паддавайцеся на ўгаворы махляроў

390

Практычна ва ўсіх такіх крымінальных справах за ўчыненне крадзяжу шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі на тэлефон трымальніка банкаўскай карты тэлефанавалі асобы, якія называлі сябе работнікамі банка. Яны паведамлялі, што з карты (пры гэтым называлі яе апошнія лічбы, а таксама прозвішча і імя карыстальніка) хтосьці спрабуе перавесці на іншы рахунак грошы. Каб заблакаваць дзеянні наўмыснікаў, прапаноўвалі паведаміць код, што прыйдзе шляхам СМС-паведамлення ці якія-небудзь іншыя звесткі (напрыклад, трохзначны код на карце са зваротнага боку і гэтак далей). Галоўная задача махляроў — ашаламіць навіной, гаварыць пераканаўча і не даваць ахвяры часу на роздум.

Як толькі неабходныя даныя паступалі таму, хто тэлефанаваў, ён тут жа атрымліваў доступ да персанальных звестак банкаўскай карты, а з рахунка яе трымальніка выкрадаліся ўсе грашовыя сродкі.

Варта памятаць, што нумары, рэквізіты карт, ПІН і CVV-коды (трохзначны код на зваротным баку карты), аднаразовыя паролі, якія прыходзяць у СМС-рассылцы, ні ў якім разе нельга паведамляць нікому. Калі вам паступіў падобны званок, адразу спыняйце размову і звяртайцеся ў банк, які выпусціў карту, і выконвайце ўсе атрыманыя ад супрацоўнікаў рэкамендацыі. Бяспека фінансаў — у вашых руках!

Андрэй ГАВЕТА,
намеснік пракурора раёна, малодшы саветнік юстыцыі.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 19.09

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц