НА Мядзельшчыне праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Бяспечныя канікулы-ВЯСНА-2020”. Акцыя прадоўжыцца да 5 красавіка.

Яе мэта — аператыўнае рэагаванне на абставіны, якія складваюцца ў сферы бяспекі дарожнага руху, папярэджанне і зніжэнне цяжкасці наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх перад пачаткам і ў час вясновых канікул.

Дададзім, што гэта клопат і абавязак не толькі зацікаўленых адказных асоб, але і ўсіх дарослых.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц