Асноўнай прычынай крадзяжоў у сферы аграпрамысловага комплексу з’яўляецца вельмі нізкі ўзровень арганізацыі аховы аб’ектаў.

Адсутнічае патрэбны кантроль кіраўніцтва за працай вартаўнікоў і падборам кандыдатаў на матэрыяльна-адказныя пасады.

Востра стаіць пытанне аб абсталяванні памяшканняў сельгаспрадпрыемстваў запорнымі ўстройствамі, а таксама забеспячэнні аб’ектаў і прылеглых тэрыторый дастатковым асвятленнем, што павінна абмежаваць свабодны доступ злачынцаў да аб’ектаў.

 

З мэтай папярэджання крадзяжоў маёмасці ў сельгасарганізацыях, прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў, умацавання працоўнай і транспартнай дысцыпліны, прафілактыкі п’янства супрацоўнікі раённага ад­дзела ўнутраных спраў правяраюць вартавую ахову. Сумесна з суб’ектамі прафілактыкі праводзіцца маніторынг аб’ектаў аграпрамысловага комплексу ў вячэрні і начны час.

Супрацоўнікі раённага аддзела міліцыі і паўторна правяраюць гаспадаркі. У шэрагу выпадкаў высвятляецца, што якіх-небудзь мерапрыемстваў па ўхіленні недахопаў не праводзілася. У сувязі з гэтым службовыя асобы сельгаспрадпрыемстваў прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 25.3 КаАП Рэспублікі Беларусь, санкцыі якога прадугле­джваюць штраф у памеры да 10 базавых велічынь.

Дзмітрый РЫБАКОЎ, намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў,
падпалкоўнік міліцыі.