26 чэрвеня — Дзень работнікаў пракуратуры Беларусі

423

НАПЯРЭДАДНІ прафесійнага свята сустрэлася з пракурорам раёна Віталіем
АФАНАСЕНКАМ. І размова наша — аб дзейнасці вядучага праваахоўнага і асноўнага праваабароннага органа дзяржавы.

— Работа, якую праводзіць калектыў пракуратуры раёна, шматгранная і ўключае ў сябе шэраг разнастайных абавязкаў. Увогуле яе можна акрэсліць наступным чынам: ажыццяўленне нагляду за выкананнем закона ўсімі суб’ ектамі гаспадарання.

— Віталій Міхайлавіч, якім накірункам дзейнасці работнікі пракуратуры надаюць першачарговую ўвагу?

— Вялікае значэнне мы ўдзяляем барацьбе са злачыннасцю, карупцыяй. Не абыходзім увагай пытанні прафілактыкі названых негатыўных з’яў. У полі зроку таксама нагляд за выкананнем заканадаўства і дзейсны кантроль за законнасцю прававых актаў ва ўсіх яго сферах.

— Наколькі ведаю, пракуратура стаіць на варце законнасці і правапарадку.

— Так было і будзе заўсёды. Галоўнай задачай пракуратуры па-ранейшаму застаецца забеспячэнне вяршэнства права, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.

— Якія яшчэ пытанні ў полі зроку пракуратуры раёна?

— Пытанні прафілактыкі адміністрацыйных і крымінальных правапарушэнняў, выканання суб’ектамі гаспадарання заканадаўства аб эканамічнай дзейнасці, працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, захавання бяспекі жыцця і здароўя грамадзян.

— Напэўна, удзяляеце ўвагу і прафілактыцы правапарушэнняў сярод дзяцей і падлеткаў?

— Так, гэта ў нас пастаянна на кантролі. І тут няма права на памылку. Нельга штосьці пераблытаць альбо не заўважыць, здавалася б, самую нязначную дробязь. Ад прыняцця рашэння залежыць лёс непаўналетняга і яго будучыня.

— Віталій Міхайлавіч, што б хацелі сказаць калегам у прафесійнае свята?

— Паважаныя калегі, сённяшнія і былыя работнікі пракуратуры! Вы знаходзіцеся на варце закона, сумленна служыце краіне і абараняеце правы ўсіх, хто мае патрэбу ў вашай законнай і неаспрэчнай дапамозе. Ваша праца не заўсёды бачная, хоць нялёгкая і старанная. Яна накіравана на абарону інтарэсаў грамадзян і росквіт Айчыны. Асобна хачу сказаць некалькі цёплых слоў у адрас ветэранаў, на вопыце і ведах якіх вырасла не адно пакаленне пракурораў. Вы перадаяце каштоўныя прынцыпы годнай, сумленнай і законнай працы. Дзякуй за гэта! Напярэдадні свята, прыміце, дарагія калегі, сардэчныя віншаванні і пажаданні цярплівасці, мудрасці ў нялёгкай барацьбе за праўду. Моцнага ўсім здароўя, спакойнага жыцця вам і вашым сем ям, прафесійных поспехаў і асабістага дабрабыту!

Гутарыла Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 26.06

На здымку: старшы памочнік пракурора раёна Аляксей Купрэвіч і пракурор раёна Віталій Афанасенка.