У прыярытэце — захаванне прыродных комплексаў (да Дня работнікаў лесу)

430

ВЕЛЬМІ па-рознаму прыходзяць выпускнікі школ у прафесію. Адны задоўга да атрымання атэстата сталасці дакладна ведаюць, кім хочуць стаць, другія нямала часу праводзяць на раздарожжы, пакуль не спыняцца на ўласным выбары. Сустракаюцца і тыя, хто ўсё жыццё шукае сваё месца ў жыцці, ды так і не знаходзіць. А вось Сяргею Ярашэвічу з вёскі Канстанцінава Слабадскога сельсавета з дзяцінства падабаўся лес. І, бадай, не столькі лес, колькі яго насельнікі — звяры ды птушкі. Што і аказала ўплыў на яго прафесійны выбар.

Падлеткам любіў няспешна павандраваць сярод соснаў ды елак. Балазе, глухіх лясоў, у акружэнні якіх сустракаліся невяліч­кія па памерах палі, у наваколлі хапала. Нямала хто блукаў у тых мясцінах, адшукваўся ў пастаўскіх краях. Сяргей жа добра арыентаваўся на мясцовасці, заўсёды беспамылкова знаходзіў дарогу дадому. Пакуль хадзіў, двух-трох зайцоў спуджваў. Прываблівала, што можна лісу, казулю ўбачыць, а то — і лася, не кажучы ўжо пра дзятлаў і вавёрак. Не станем выключаць, што пэўны ўплыў на фарміраванне светапогляду хлопца мог аказаць бацька, настаўнік Сяргей Іванавіч, які выкладаў у мясцовай васьмігодцы матэматыку. Апрача гэтага, захапляўся паляваннем, меў добрую стрэльбу ТОЗ-34. Вялікім, як кажуць, здабытчыкам не быў, аднак прыносіў дадому зайцоў, качак. Здаралася, што і лісу, куніцу ўпалюе. Маці Марыя Мяфодзьеўна таксама працавала ў школе, вяла ўрокі рускай мовы і літаратуры.

У дзявяты і дзясяты класы Сяргей хадзіў ужо ў Слабаду, а пасля выпускнога вечара падаў дакументы ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя Кірава. Закончыўшы вучобу на лесагаспадарчым факультэце, атрымаў накіраванне ў родныя мясціны, у Мя­дзельскі лясгас…

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 19.09

Павел Жукаў. Фота аўтара