“Адвага. Годнасць. Гонар”

355

“Адвага. Годнасць. Гонар”УРАЧЫСТАЕ мерапрыемства пад такой назвай адбылося ў пятніцу ў раённым Цэнтры культуры.
Прысвечана яно было Дню
абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Прысутных прывітаў старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка. Ён павіншаваў абаронцаў Айчыны — былых, сённяшніх, а таксама тых, хто яшчэ толькі збіраецца служыць у войску. Выказаў асаблівую падзяку за мужнасць і стойкасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, воінам-інтэрнацыяналістам. Асобна звярнуўся да родных цяперашніх вайскоўцаў. Потым уручыў узнагароды супрацоўнікам раённага ваеннага камісарыята. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена намесніку ваеннага камісара-начальніку мабілізацыйнай групы маёру Віталію Якушаву і вадзіцелю аўтамабіля Генадзю Лісоўскаму.
Добрыя словы адрасаваў абаронцам Айчыны ваенны камісар раёна Алег Радкевіч. За ўзаемадзеянне з райваенкаматам у справе ўвекавечання памяці загінуўшых вайскоўцаў і захавання памяці аб ахвярах войнаў, героіка-патрыятычнага выхавання моладзі Мядзельшчыны Алег Леанідавіч узнагародзіў граматай раённага ваеннага камісарыята маёра запасу Святаслава Гаўрыса і маёра ў адстаўцы Міхаіла Чаркасава. Юбілейныя медалі “100 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” і “100 лет военным комиссариатам” атрымаў палкоўнік у адстаўцы Анатоль Кандрашкін.
Цырымонію ўзнагароджання працягнуў старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Міхаіл Чаркасаў. Граматы арганізацыі былі ўручаны Анатолію Вайнілку (за асабісты ўнёсак у павышэнне эканамічнай і абароннай магутнасці Радзімы, ваенна-патрыятычнае і маральнае выхаванне моладзі), Алегу Радкевічу (за асабісты ўнёсак у згуртаванне афіцэрскага складу, афіцэраў запасу і ў адстаўцы ў справе павышэння абароннай магутнасці краіны, ваенна-патрыятычнага і маральнага выхавання моладзі), а таксама актывістам названага грамадскага аб’яднання Васілію Аскірку, Пятру Райчонку, Уладзіміру Вайцэхоўскаму, Канстанціну Вяршэню і вядучаму спецыялісту па сацыяльнай абароне і пенсіённым забеспячэнні райваенкамата Людміле Крэміс.
Пра важнасць захавання памяці пра тых, хто не вярнуўся з баёў, гаварыў дырэктар Мядзельскага філіяла мясцовага дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду і музея памяці Першай сусветнай вайны “Крокі” Святаслаў Гаўрыс. Ён уручыў ганаровы ордэнскі знак “Памяць Вялікай вайны” Людміле Крэміс.
Удала дапоўніла мерапрыемства
выступленне самадзейных артыстаў раёна.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.