ВЕЧАРАМ на каталіцкае Раство 21-гадовы жыхар к. п. Нарач быў у знаёмага. Там і прыхапіў мабільны тэлефон з чахлом, картай памяці і дзвюма сім-картамі. Агульны кошт украдзенага склаў 460 рублёў. Малады мужчына нідзе не працуе, на момант здзяйснення злачынства быў у стане алкагольнага ап’янення. Узбуджана крымінальная справа.

Паводле інфармацыі РАУС і РАСК.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц.