Жанія Бандаронак — у ліку дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу

658

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага. Жыхары Мядзельшчыны працягваюць выказваць свае меркаванні аб маючай адбыцца падзеі.

Жанія БАНДАРОНАК, пенсіянерка, дэпутат Княгінінскага сельскага Савета дэпутатаў, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу:

Жанія Бандаронак - у ліку дэлегатаў  VI Усебеларускага народнага сходу

— ПРАДСТАЎЛЯЦЬ сінявокі Нарачанскі край на VI Усебеларускім народным сходзе і пачэсна, і разам з тым вельмі адказна. Збяруцца разам, каб абмеркаваць стратэгію развіцця краіны і яе рэгіёнаў прадстаўнікі ўсіх галін народнай гаспадаркі, партый і грамадскіх фарміраванняў, кіраўніцтва дзяржавы. Гэта будуць людзі розных узростаў і прафесій, поглядаў і меркаванняў. Аднак, упэўнена, што  кожнаму з іх неабыякавы далейшы лёс рэспублікі, жыццё яе жыхароў.

Лічыла і лічу, што надзвычай важна, каб курс на стабільнасць і росквіт свабоднай і незалежнай Беларусі захаваўся. Каб былі мір і згода ў нашым агульным доме. Каб была магчымасць і далей годна жыць і працаваць, быць упэўненымі ў заўтрашнім дні.