Прымі ўдзел у дабрачынным кірмашы — дапамажы рэстаўрацыі Будслаўскага касцёла

95

«Мы хочам зрабіць кірмаш, на які кожны жадаючы можа прынесці свае падарункі і кожны жадаючы можа забраць сабе нейкі за любую суму ахвяраванні. Прыносьце сувеніры, статуэткі, гліняны посуд, карціны, цацкі — усё, што вы ўмееце рабіць, усю вашу творчасць», паведамляе тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам!»

Збор падарункаў працягнецца да 19 снежня. Пункты адкрыты ў касцёлах Будслава і на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці 44 а).

Усе атрыманыя ад кірмашу сродкі накіруюць на рэстаўрацыю Будслаўскага касцёла.