САПРАЎДНЫМ экзаменам для вадзіцеляў і дарожнікаў сталі калядныя снегапады. Не абышлося на дарогах Мядзельшчыны без дарожна-транспартных здарэнняў. Добра, у іх ніхто не пацярпеў.

“Быў узмоцнены кантроль ДАІ за работай дарожных і камунальных служб, — расказаў начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі райаддзела ўнутраных спраў райвыканкама Яўген КРЭСІК. — Таму сур’ёзных здарэнняў удалося не дапусціць. А вось дробных за тры дні — 7, 8, 9 студзеня — на Мядзельшчыне зарэгістравана шэсць. Напрыклад, на вуліцы Набярэжнай у Свіры. Там была дрэнна апрацавана праездная частка дарогі, і грузавы МАЗ з прычэпам не змог падняцца пад гару — яго сцягнула ўніз. У выніку аўтамабіль уехаў у плот. Вінаватая ў дрэннай апрацоўцы дарогі службовая асоба прыцягнута ўжо да адміністрацыйнай адказнасці”.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.