ЗА І квартал на Мядзельшчыне зарэгістраваны адзін няшчасны выпадак на вытворчасці

573

ЗА І квартал гэтага года на тэрыторыі нашага раёна зарэгістраваны адзін няшчасны выпадак на вытворчасці. Ён прывёў да траўмы, якая не адносіцца да цяжкіх. Няшчасных выпадкаў на вытворчасці з цяжкім і смяротным зыходам за гэты ж перыяд не было. Фактаў утойвання няшчасных выпадкаў не выяўлена. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Вадзім Вансовіч.