З такімі — лёгка

215

resize-of-pb170016— ЧВЭРЦЬ стагоддзя працуе ў нашым калектыве прыёмшчыцай заказаў Ірына Іванаўна Ждановіч. Пасада ў яе сціплая, але вельмі патрэбная. Штодзень да яе звяртаюцца жыхары раёна. Камусьці патрэбна замяніць балон звадкаванага блакітнага паліва, хтосьці пачуў у пакоі пах газу і не ведае, што рабіць у такім выпадку. Кожнага яна ўважліва выслухае, прыме заказ, дасць канкрэтную параду, — расказвае начальнік Мя­дзельскага цэха прыроднага і звадкаванага газу Іван Сямёнавіч Новікаў. — Да даручанай справы заўсёды адносіцца з адказнасцю. Не прыгадаю такога выпадку, каб на Ірыну Іванаўну паступалі ад насельніцтва скаргі. Наадварот, толькі шчырыя словы падзякі гавораць ёй людзі за ветлівасць, тактоўнасць, прафесіяналізм…

Шмат цёплых слоў выказаў кіраўнік у адрас гэтай жанчыны. Паважаюць яе калегі за добразычлівасць, шчырасць, спагадлі­васць і працавітасць. Варта сказаць, што Ірына Іванаўна другі год знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але яна не можа пакінуць калектыў, які па-сапраўд­наму ёй стаў родным і дарагім.

— З такімі людзьмі, як Ірына Іванаўна, працаваць лёгка і прыемна. З імі можна вырашаць любыя задачы, — дадаў на развітанне І. С. Новікаў.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.