Якія гаспадаркі лідзіруюць у нарыхтоўцы і вывазцы на палі арганікі

446

АДНОЙ з адказных задач вяскоўцаў з першых дзён новага года з’яўляецца нарыхтоўка і вывазка пад яравую сяўбу арганікі. Прыемна адзначыць, што ў таварыстве “Нарачанская Ніва 2004” пры заданні 8 тысяч тон ужо нарыхтавана і вывезена на палі 8751 тона арганічных угнаенняў. Такая гаспадарка ў раёне пакуль адзіная! Самыя ж вялікія аб’ёмы арганікі пад яравую сяўбу вывезены на палі ў таварыствах “Занарачанскі” — 11620 і “Сваткі” — 10330 тон.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц