Высвятляюцца абставіны здарэння ў НДЦ «Зубраня»

907

28 верасня, у апошні дзень Рэспубліканскага злёту юных выратавальнікаў-пажарных, было арганізавана катанне дзяцей на службовых квадрацыклах.

Каля 17 гадзін супрацоўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на службовым снегабалотаходзе перавозіў на заднім сядзенні 15-гадовага хлопца. Па папярэдняй інфармацыі падчас руху ён не справіўся з кіраваннем, і снегабалотаход наехаў на дрэва. У выніку супрацоўнік МНС і падлетак атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, з якімі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.

Следчыя з прыцягненнем спецыялістаў Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і супрацоўнікаў ДАІ правялі агляд месца здарэння. Па гэтым факце праводзіцца праверка, прызначаны неабходныя экспертызы, паведаміў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вадзім Пуцэйка.