Райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах да жыхара вёскі Крывіцкага сельсавета. Мужчына 1957 года нараджэння ў лесе ля Яцкавіч 28 снежня забіў ласіху і распарадзіўся здабычай па ўласным меркаванні. Належнага дазволу на паляванне ён не меў. Шкода, нанесеная браканьерам навакольнаму асяроддзю, ацэнена ў 8250 рублёў.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц