Восем дыпломаў нашы вучні прывезлі з алімпіяд

198

У перыяд з 11 па 15 студзеня ПРАХОДЗІЎ ТРЭЦІ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ. Вучні школ Мядзельшчыны атрымалі 8 дыпломаў (а гэта на тры дыпломы больш, чым летась). Нашы школьнікі прадэманстравалі цудоўнае веданне біялогіі, фізікі, беларускай і рускай моў, працоўнага навучання. Па тры дыпломы прывезлі вучні гімназіі №1 горада Мядзел і Нарацкай САШ №2, па адным — вучні першай і другой гарадскіх школ.