Ветэраны працы і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый пабывалі ў Доме ўраду і Свята-Елізавецінскім манастыры

345

Насычаным на падзеі і ўражанні выдаўся аўторак для ветэранаў працы, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый Мядзельшчыны — яны здзейснілі паездку ў Мінск.

Адразу па запрашэнні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірыны Супрановіч завіталі на інфармацыйную сустрэчу ў Дом урада — якраз там размешчана Палата прадстаўнікоў.

Агледзелі музейную экспазіцыю, якая расказвае пра гісторыю Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, даведаліся пра асноўныя вехі парламентарызму ў нашай краіне, пабачылі фотаздымкі з дзейнасці Палаты прадстаўнікоў.

Таксама расказалі ім пра тое, як праходзяць пасяджэнні парламента, як распрацоўваюцца і прымаюцца законапраекты.

Ветэраны працы і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый пабывалі ў Доме ўраду і Свята-Елізавецінскім манастыры

— Экспанаты музея зацікавілі, — распавяла адказны сакратар раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Святлана Мінчук. — Намеснік начальніка інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Сакратарыяту Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кірыл Праяненкаў даступна расказаў пра гісторыю і дзейнасць сучаснага парламента. Запомніліся памятныя дошкі дэпутатам, якія загінулі на фронтах Вялікай Айчыннай вайны і ў акупацыі. Вельмі цікавыя экспанаты, прысвечаныя міжнароднаму супрацоўніцтву. Асабліва ўразіла Авальная зала: так урачыста і разам з тым ўтульна. Прыняцце законаў — складаная рэч, і пабачылі, што для работы дэпутаты створаны добрыя ўмовы. Выказваем шчырую удзячнасць Ірыне Супрановіч, што дапамагла пабываць тут. Са школьнага буквара помніла пра Дом урада, і не думала, што туды можна патрапіць. Уражанняў хопіць на доўгі час: мы ж не толькі там пахадзілі, паглядзелі, але атрымалі шмат патрэбнай і пазнавальнай інфармацыі для сябе.

Ветэраны працы і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый пабывалі ў Доме ўраду і Свята-Елізавецінскім манастыры

Далей жыхары Мядзельшчыны пабывалі на мемарыяльным комплексе «Востраў слёз», які прысвечаны беларускім воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане. Ушанавалі іх памяць, усклалі кветкі. Дарэчы, сярод удзельнікаў паездкі былі прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Анатоль Сідарэнка і Мікалай Калошка.

Ветэраны працы і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый пабывалі ў Доме ўраду і Свята-Елізавецінскім манастыры

Пабывалі таксама ў Свята-Елізавецінскім манастыры. Даведаліся пра пра гісторыю яго стварэння і дзейнасць, пра тое, як тут клапоцяцца пра псіханеўралагічных хворых і людзей, якія ў сілу розных абставін выпалі са звычайнага жыцця.

Ветэраны працы і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый пабывалі ў Доме ўраду і Свята-Елізавецінскім манастыры

— Уражана велічнасцю храмаў і дзейнасцю манастыра, — падзялілася Святлана Мінчук. — Тут людзям, якія аступіліся ў жыцці, сапраўды дапамагаюць. І даюць магчымасць зрабіць выбар, ці пайсці па правільным шляху ў жыцці ці працягваць падаць у бездань.

Іван Дашчынскі, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў:
— Мне спадабалася экскурсія па Дому ўрада — зрабіў выснову, што там утульна і сціпла. Запомнілася ўвага дэпутата Ірыны Супрановіч да нас. Крануў расказ пра «Востраў слёз» нашага экскурсавода Ядвігі Чарняўскай. І, вядома, вельмі цікава было ў Свята-Елізавецінскім манастыры.

Арганізатарам паездкі стала раённая арганізацыя «Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў»