Валянціна СУБАЧ: Спадзяюся, што і наш рэгіён стане больш дынамічна развівацца

330

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага. Жыхары Мядзельшчыны працягваюць выказваць свае меркаванні аб маючай адбыцца падзеі.

Валянціна СУБАЧ, старшыня Свірскага сельскага Савета дэпутатаў:

Валянціна СУБАЧ: Спадзяюся, што і наш рэгіён стане больш дынамічна развівацца

— Упэўнена, што VI Усебеларускі народны сход з’яўляецца важнай падзеяй у жыцці краіны і яе жыхароў. А таму, напэўна, кожны, у тым ліку і я, чакаем ад яго канструктыўнага вырашэння пытанняў, якія станоўча паўплываюць на далейшае развіццё беларускай дзяржавы і яе рэгіёнаў. Хочацца, каб свежыя перамены закранулі і наш гарадскі пасёлак Свір.

Спадзяюся, што на чарговым Усебеларускім народным сходе будзе ўзнята пытанне аб наданні старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў большымі магчымасцямі, у тым ліку і фінансавымі. Гэта, па маім меркаванні, абавязкова станоўча скажацца на жыццядзейнасці на мясцовым узроўні і атрымае адабрэнне ў вяскоўцаў.