Па даных раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на раніцу сёння, 20 жніўня, на Мядзельшчыне зрабілі прышчэпкі ад каранавіруса: першым кампанентам вакцыны — 3021, другім — 2645 чалавек. Гэта складае адпаведна 12,23 і 10,71 працэнта ад усяго насельніцтва раёна.