У загсе ў Мядзеле павіншавалі матуль маладажонаў

892

Сёння, 16 кастрычніка, у загсе ў Мядзеле віншавалі не толькі маладажонаў, які заключалі тут шлюб, але і іх матуль. З прайшоўшым Днём маці віншаванні прымалі мамы дзвюх пар маладажонаў — Галіна Куркуль, Ірына Ціманоўская, Вольга Адамовіч, Наталля Жамоздзік.

Начальнік аддзела загс райвыканкама Галіна Калмук уручыла ім кветкі і памятныя адрасы, а старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская —  падарункі.

У загсе ў Мядзеле павіншавалі матуль маладажонаў

У загсе ў Мядзеле павіншавалі матуль маладажонаў