У раённай ветэранскай арганізацыі — новы старшыня

815

4 сакавіка  адбылася IX справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Са справаздачай аб рабоце раённага савета ветэранаў за 2016-2020 гады і задачах па яе ўдасканаленні ў 2021-2025 гадах выступіў старшыня савета Юрый Мяркулаў.

Аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці і арганізацыі работы раённай ветэранскай арганізацыі за справаздачны перыяд праінфармаваў член рэвізійнай камісіі Сяргей Сакалоў.

У раённай ветэранскай арганізацыі — новы старшыняУ раённай ветэранскай арганізацыі — новы старшыня

У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел і выступіла намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Іна Іванаўна падзякавала прысутным ветэранам за вялікую работу, якая праводзіцца грамадскім аб’яднаннем. Уручыла Ірыне Глінскай Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі — за актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны. Падзякай старшыні райвыканкама ўзнагароджаны Юрый Мяркулаў — за шматгадовую працу і асабісты ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі.

У раённай ветэранскай арганізацыі — новы старшыня

На канферэнцыі абраны новы склад савета раённай арганізацыі ветэранаў і рэвізійнай камісіі, а таксама дэлегаты на IX справаздачна-выбарную канферэнцыю Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

На пленуме, які адбыўся пасля канферэнцыі, абраны прэзідыум раённага савета ветэранаў і яго старшыня. Цяпер раённую арганізацыю ветэранаў будзе ўзначальваць Уладзімір Валасевіч.