У НДЦ “Зубраня” правялі дыскусійны мультыпарк “Спрачаемся? Спрачаемся!”

54

ДНЯМІ ў НДЦ “Зубраня” правялі дыскусійны мультыпарк “Спрачаемся? Спрачаемся!”. Усяго, па словах куратара змены Руслана Гур’ева, у мерапрыемстве прынялі ўдзел каля двухсот дзяцей.

Хлопцы і дзяўчаты абмяркоўвалі, наколькі дысцыпліна на ўроках уплывае на паспяховасць, ці неабходна маладому чалавеку вышэйшая адукацыя альбо гэта даніна стандарту, канцэпцыю ўстойлівага развіцця.

Фота НДЦ «Зубраня»