У НДЦ «Зубраня» правялі «Беларусіяду»

73

У НДЦ «Зубраня» 13 верасня прайшло фальклорна-спартыўнае свята «Беларусіяда».

Дзецям прадставілі магчымасць пазнаёміцца з правіламі беларускіх народных гульняў, а затым і пагуляць у «Пярсценак», «Млын», «Два агні», «Сеем, веем, пажынаем», «Верацяно» і іншыя. Не абышлося і без дадатковых забавак: скачкі праз вяроўку, «пасадкі» бульбы, угадванне абрадаў.

Беларускі гасцінец і гульні спадабаліся не толькі хлопцам-беларусам, але і ўдзельнікам змены «за Гонар Айчыны» з Расійскай Федэрацыі, якія чарговы раз пацвердзілі, што печаная бульба – несумненны фаварыт.

Прыемным завяршальным сюрпрызам для дзяцей стаў канцэрт ансамбля народнай музыкі «Свята», паведамляюць з НДЦ «Зубраня».

У НДЦ «Зубраня» правялі "Беларусіяду"