У НДЦ «Зубраня» сустрэліся са старшынёй раённай арганізацыі «Беларускага саюза афіцэраў» Міхаілам Чаркасавым

305

У НДЦ «Зубраня» ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» адбылася сустрэча са старшынёй раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў», маёрам у адстаўцы Міхаілам Чаркасавым. Ён расказаў пра гісторыю, традыцыі і сучасны стан Узброеных сіл нашай краіны. Быў прадэманстраваны відэафільм аб вайсковай службе.

Удзельнікі сустрэчы даведаліся шмат новага аб Узброеных Сілах нашай краіны і дзейнасці грамадскага аб яднання, атрымалі адказы на пытанні. Калектыву цэнтра ад імя арганізацыі за шматгадовае плённае супрацоўніцтва была ўручана грамата.

У НДЦ «Зубраня» сустрэліся са старшынёй раённай арганізацыі «Беларускага саюза афіцэраў» Міхаілам Чаркасавым

 

Фота НДЦ «Зубраня»