У Мядзеле зноў запрацаваў міні-басейн

267

У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры з лістапада пасля працяглага перапынку аднавіў работу плавальны міні-басейн.

— Асноўнае, што памянялі чашу басейна — раней яна была ў плітцы, цяпер — пластыкавая, — расказаў дырэктар ФАЦа Андрэй Русак. — Таксама паставілі новыя фільтры, правялі абслугоўванне аўтаматызаванай сістэмы водападрыхтоўкі, ухілілі іншыя праблемы. Запрашаю ўсіх ахвотных наведаць міні-басейн.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

Фота забяспечана ФАЦ