У Мядзеле гарэў аўтамабіль

1138

28 студзеня ў 10 гадзін 57 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні легкавога аўтамабіля. У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек аўтамабіля.

Прычына пажару высвятляецца. Меркаваная версія прычыны ўзнікнення пажару – механічнае разбурэнне вузлоў і дэталей (парыў паліўнага трубапроваду).

–    Суседзі папрасілі звазіць іх у Мядзел у бальніцу. У мяне быў выхадны дзень, таму сабраліся і паехалі. Падвёз іх да бальніцы, з’ездзіў па сваіх справах і вярнуўся. Толькі паставіў машыну на стаянку, выйшаў з яе і пачуў нейкі хлапок. Гляджу, а з – пад капоту шугае агонь. Адразу ж схапіў вогнетушыцель і прыняўся тушыць полымя. Падбеглі неабыякавыя людзі з вогнетушыцелямі ў руках і дапамаглі мне справіцца з загараннем … Вельмі ім удзячны, бо наступствы маглі быць зусім іншыя. Па гэтых пашкоджаннях яшчэ на машыне можна ездзіць і ездзіць, крыху падрамантуем – і ў шлях, – усміхаецца гаспадар, вясковец з Крывіцкага сельсавета.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

 

 

У Мядзеле гарэў аўтамабіль У Мядзеле гарэў аўтамабіль