У курортным пасёлку з’явілася сучасная аўтазаправачная станцыя

978

ДА нядаўняга часу на гэтым месцы была старэнькая кантэйнерная запраўка з элементарным наборам спадарожных тавараў кшталту машыннага масла — тое, што можна прадаваць праз акенца. У маі яе разабралі і пачалі будаваць сучасны шматфункцыянальны комплекс. І вось у гэты аўторак ён адчыніў дзверы для наведвальнікаў. Ва ўрачыстым адкрыцці такога доўгачаканага аб’екта прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка,  начальнік упраўлення РУП “Беларуснафта” Юрый Ананчанка, дырэктары рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт” Анатолій Кароткі і ЗАТ “Прам­энергабуд” Аляксандр Лютынскі.

“Цяпер жыхарам курортнага пасёлка няма патрэбы ехаць у райцэнтр па бензін ці дызпаліва, — расказаў майстар аўтазаправачнай станцыі Аляксандр Слі­жэўскі. — Вядома ж, людзі задаволены. Тут можна таксама падзарадзіць электрамабіль і падкачаць шыны, маецца пыласос. А яшчэ прапануем шырокі асартымент тавараў. Нават па першых гадзінах работы магу сказаць, што нашы хот-догі і гарачыя бліны ўласнага прыгатавання прыйшліся наведвальнікам да смаку”.

Знайшліся прыхільнікі і ў скульптуры “Рыбачок”. Яе падараваў падрадчык — “Прамэнергабуд”. Кожны можа ўзяцца за вудзільна і памарыць пра рыбацкае шчасце. Не факт, вядома, што пасля гэтага велізарныя самы пачнуць добра брацца на сапраўднай рыбалцы. А вось адметнае фота на памяць гарантавана.

У курортным пасёлку з’явілася сучасная аўтазаправачная станцыя У курортным пасёлку з’явілася сучасная аўтазаправачная станцыя У курортным пасёлку з’явілася сучасная аўтазаправачная станцыя

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

Фота Аляксандра Высоцкага.