У к. п. Нарач адбылося адкрыццё выставы аматарскага аб’яднання для дзяцей «Юныя скульптары»

208

У Нарацкім Цэнтры культуры і вольнага часу 28 жніўня адбылося адкрыццё выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аматарскага аб’яднання для дзяцей «Юныя скульптары». Выкладчыкам яго з’яўляецца Віталь Зубок.

На выставу прыйшлі дарослыя і дзеці курортнага пасёлка і адпачываючыя з суседніх здраўніц.

— Юных скульптараў узнагародзілі дыпломамі за працавітасць, крэатыўнасць і старанне. Удзельнікі расказалі пра свае работы (многія з іх яны прысвяцілі сваім бацькам і сябрам). У майстэрні  Віталь Зубок паказаў сам працэс працы з гіпсам, а затым госці самі змаглі паўдзельнічаць у роспісу фігурак. Для гасцей арганізавалі дыскатэку з гульнявой праграмай і салодкія пачастункі. Па традыцыі мерапрыемства завяршылі экскурсіяй па галерэі для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання і іх бацькоў, — расказала загадчык Нарацкага Цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Грэлік.

У к. п. Нарач адбылося адкрыццё выставы аматарскага аб'яднання для дзяцей «Юныя скульптары»У к. п. Нарач адбылося адкрыццё выставы аматарскага аб'яднання для дзяцей «Юныя скульптары»

У к. п. Нарач адбылося адкрыццё выставы аматарскага аб'яднання для дзяцей «Юныя скульптары» У к. п. Нарач адбылося адкрыццё выставы аматарскага аб'яднання для дзяцей «Юныя скульптары» У к. п. Нарач адбылося адкрыццё выставы аматарскага аб'яднання для дзяцей «Юныя скульптары»

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"