НА сенажацях азёрнага краю пакрысе разгортваецца нарыхтоўка кармоў. У прыватнасці, на ферме “Завуголле” адасобленага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Вузлянка” паклалі на захоўванне першую траншэю сіласу на 450 тон.

“Гатавалі яго з азімай свірэпіцы, — расказвае галоўны аграном Аляксандр Корзюк, — з выкарыстаннем кансерванту. На касьбе гэтай культуры і падборы валкоў старанна папрацавалі нашы дбайныя механізатары Валерый Масевіч, Леанід Грышкевіч, Іосіф Ермаковіч, а на ўкладцы корму ў траншэю — Андрэй Грышкевіч на пагрузчыку “Амкадор”.

Так што першы крок зроблены, аднак асноўная работа па назапашванні травяністых кармоў для грамадскага статка на чарговую зімоўку ў нас яшчэ наперадзе…”.

Фота ілюстрацыйнае, pramen-news.by