Супрацоўнікі міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету летась адабралі ў правапарушальнікаў 332 сеткі і 13 адзінак агнястрэльнай зброі

165

Летась Мядзельскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету было выяўлена 120 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. З іх 26 парушэнняў правілаў аматарскага рыбалоўства, 8 — правілаў палявання, 56 — правілаў лесакарыстання і 30 іншых парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.

За прычыненне шкоды ў буйным і асабліва буйным памеры было ўзбуджана 4 крымінальныя справы.

У правапарушальнікаў адабрана 13 адзінак агнястрэльнай зброі (з іх 4 — незарэгістраваныя), 332 сеткі працягласцю больш за 18 кіламетраў, 113 іншых забароненых прылад лоўлі, 44,5 кілаграма незаконна здабытай рыбы і каля 77 метраў кубічных незаконна ссечанай драўніны.

За парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства накладзена штрафаў на суму больш за 30 тысяч рублёў, прад’яўлена нанесенай навакольнаму асяроддзю шкоды — звыш 25 тысяч рублёў.

Кантрольныя мерапрыемствы праводзіліся як самастойна, так і з праваахоўнымі і прыродаахоўнымі органамі раёнаў. Пра ўсё гэта паведаміў начальнік Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Семчанка.

Нагадаем, што зона адказнасці інспекцыі — у межах граніц Мядзельскага і Вілейскага раёнаў.