Старшыней раённай арганізацыі таварыства інвалідаў зноў абраны Іван Дашчынскі

231

7 лютага адбыўся справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў.

Прадстаўнікі абласнога таварыства інвалідаў уручылі падзякі актыўным удзельнікам таварыства і людзям, якія дапамагаюць дзейнасці раённай арганізацыі.

У парадку дня былі справаздачы старшынь раённай арганізацыі таварыства і рэвізійнай камісіі. Адбыліся выбары праўлення, рэвізійнай камісіі, старшыні раённай арганізацыі таварыства. Ім зноў абраны Іван Дашчынскі.