Шлюбаў на Мядзельшчыне зарэгістравана летась значна менш

473

Самыя вялікія карэктывы ўнесла пандэмія ў планы маладых людзей справіць вяселле. Многія з тых, хто ў пачатку года забраніраваў дату заключэння шлюбу, перанеслі яе на неакрэслены срок.

З мая мінулага года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь была абмежавана да дзесяці чалавек колькасць гасцей, якія прысутнічаюць на рэгістрацыі шлюбу.

Усяго ў 2020 годзе было зарэгістравана 102 шлюбы, што на 56 менш мінулагодняга.

У 75 парах і жаніх, і нявеста ў шлюб ўступілі ўпершыню, у 15 парах – абодва ўступілі ў паўторны шлюб і ў 12 парах адзін з маладых уступіў у паўторны шлюб.

Галіна Калмук, начальнік аддзела ЗАГС