18 школьнікаў з азёрнага краю гэтымі днямі ўдзельнічаюць у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Найбольш прадстаўнічая каманда — з гімназіі-інтэрната г. Мядзела — 12 чалавек. Гонар Мядзельшчыны на вобласці адстойваюць таксама чатыры вучні з Нарацкай СШ №2 і два — з Мядзельскага ВПК яслі-сад-СШ.