Рэйд з удзелам “Нарачанскай зары” па месцах перапрацоўкі і захоўвання збожжа

145

19 жніўня работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Кацярына Кісель і Ірына Карапецян сумесна з рэдакцыяй газеты “Нарачанская зара” правялі рэйд па месцах перапрацоўкі і захоўвання збожжа. Падчас яго наведалі збожжасушыльныя гаспадаркі ААТ “Мядзелаграсэрвіс”, “Мядзельскае аграпрамэнерга”, “Зані”. Праверылі выкананне супрацьпажарнага рэжыму, укамплектаванне комплексаў першаснымі сродкамі пажаратушэння. Падчас гутарак з персаналам упэўніліся  ў веданні ім правіл пажарнай бяспекі і ўменні карыстацца вогнетушыцелямі.

Фота ўзята з адкрытых крыніц.