Анатолій Вайнілка сустрэўся з медработнікамі Мядзельшчыны

517

АДБЫЛАСЯ сустрэча старшыні райвыканкама Анатолія Вайнілкі з прадстаўнікамі сістэмы аховы здароўя азёрнага краю. Аб рабоце па аказанні кваліфікаванай медыцынскай дапамогі насельніцтву рэгіёну праінфармавала прысутных намеснік галоўнага ўрача УЗ “Мядзельская ЦРБ” Святлана Бароўка. Сваім бачаннем асноўных накірункаў дзейнасці медперсаналу на бліжэйшы час падзялілася намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Затым кіраўнік раёна адказаў на пытанні медыцынскіх работнікаў. А тычыліся яны стварэння ўмоў для замацавання маладых спецыялістаў і, найперш, вырашэння жыллёвага пытання, неабходнасці набыцця ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі Мядзельскай ЦРБ апарата штучнага дыхання для нованароджаных, якасці пітной вады і некаторыя іншыя.

Анатолій Вайнілка сустрэўся з медработнікамі Мядзельшчыны

Анатолій Вайнілка сустрэўся з медработнікамі Мядзельшчыны

Анатолій Вайнілка сустрэўся з медработнікамі Мядзельшчыны

Увогуле размова атрымалася. Як адзначыў, падводзячы яе вынікі старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка, па Мядзельскім раёне перспектывы для развіцця медыцынскай галіны нядрэнныя. А, значыць, медыкам есць і заўжды будзе над чым працаваць.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.