Раскрыта дзёрзкае рабаванне

191

Супрацоўнікамі міліцыі раскрыта злачынства, якое мае грамадскі рэзананс. Паведамленне паступіла ад жыхаркі вёскі Балтагузы. 7 студзеня двое невядомых прадставіліся электраманцёрамі, пры гэтым выламалі ўваходныя дзверы. Яны адкрыта ўкралі грошы (2 мільёны рублёў) і спіртное. Былі ў масках. Актыўныя следча-аператыўныя мерапрыемствы далі плён. Устаноўлена, што злачынства на сумленні двух маладых жыхароў раёна. Яны за­трыманы, украдзенае забрана.