Прайшоў “круглы стол” “Калі мы разам — мы мацнейшыя”

321

Напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь прайшоў “круглы стол” пад назвай “Калі мы разам — мы мацнейшыя”.

Яго арганізатарамі выступілі раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, раённы савет ветэранаў і раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў. Запрасілі на мерапрыемства валанцёраў, а таксама наведвальнікаў аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Разам абмеркавалі надзённыя справы, у тым ліку праблемы людзей з інваліднасцю і як ім можна дапамагчы.

Падзяліліся сваімі захапленнямі і заняткамі ў вольны час. З цікавасцю паслухалі выступленне вядучага спецыяліста Прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Наталлю Мінчук пра сацыяльныя магчымасці аздараўлення.

Прайшоў “круглы стол” “Калі мы разам — мы мацнейшыя” Прайшоў “круглы стол” “Калі мы разам — мы мацнейшыя”