Прамысловай прадукцыі вырабілі на 30% больш

113

Як паведамілі з ад­дзела статыстыкі, за студзень-красавік 2011 года выраблена прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) у бягучых цэнах (уключаючы кошт давальніцкай сыравіны) на суму 16,7 млрд рублёў, што на 30,1 % больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Па стану на 1 мая 2011 года мелася запасаў гатовай прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах  на суму 0,4 млрд руб­лёў. Аб’ём адгружанай прадукцыі за студзень-красавік склаў 17 млрд рублёў, з яго інавацыйнай — 0,8 мільярда.