Поспехі «Матрыкса» на абласным ўзроўні

207

Нядаўна ў Жодзіне адбыўся фінал рэгулярнага чэмпіянату вобласці па інтэлектуальных гульнях сезона 2010/2011 навучальнага года сярод школьні­каў. Паспяхова ў ім выступіла каманда «Матрыкс» з гімназіі №1 Мядзела: яна заняла першае месца.

—     У фінал з вобласці па рэйтынгу прайшлі 15 каманд, — расказвае трэнер каманды Вячаслаў Саўчык. — Гэта была наша лепшая гульня сезона. Гулялі гімназісты выдатна: як выйшлі ў першым туры на першае месца, так да канца яго ўтрымалі.

Парадавалі вучняў гімназіі і вынікі ўсяго чэмпіянату, які ўключаў тры адборачныя туры і ўзгаданы фінал. Каманда ў гэтым сезоне заняла трэцяе месца (улічыце, што ўдзельнічалі ў чэмпіянаце каля 70 каманд). Гэты найлепшы вынік «Матрыкса» за апошнія гады — дагэтуль удавалася пакарыць толькі шостую прыступку.

В. Аляксандраў.