“Пажадайце нам поспеху і шчаслівай дарогі!”

830

АРГАНІЗАВАНА і запамінальна правялі святочную лінейку да Дня ведаў у Старлыгскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Івана Аніські.

Традыцыйна яна адкрылася пад гукі Гімна Рэспублікі Беларусь. Перад далёкай дарогай у цудоўную Краіну ведаў са шчырым і сардэчным наказам да ўсіх вучняў, іх бацькоў і педагогаў звярнулася дырэктар навучальнай установы Святлана Тацэвіч.

Удзельнікаў урачыстай лінейкі таксама віталі генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог “Мінскаўтадар-Цэнтр” Васіль Гледко, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Ефімава.

“Пажадайце нам поспеху і шчаслівай дарогі!”

“Пажадайце нам поспеху і шчаслівай дарогі!”