Павысіліся надоі ў ААТ «Зані»

274

НЯКЕПСКІ ўзровень вытворчасці малака забяспечваюць апошнім часам жывёлаводы таварыства “Зані”. Надой ад каровы гэтымі студзеньскімі днямі перавышае 11,6 кілаграма, што на 3,5 кілаграма больш у параўнанне з адпаведным перыядам мінулага года. Нічога не скажаш, прыбаўка на добрую зайздрасць многім! Зладжанай работай у гаспадарцы вызначаецца калектыў малочнатаварнай фермы “Вусаўшчына”, дзе загадчыцай Тэрэза Шарко. А з аператараў машыннага даення прыклад у эфектыўнай працы там дэманструюць Алена Вотчыцава, Вольга Волкава і Вольга Бебчык.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц